У жніўні гандлёвыя цэнтры сталіцы правядуць дні і нават тыдні скідак

2 августа 2016

Набыць нехарчовыя тавары з выгадай да 50%! У жніўні гандлёвыя цэнтры сталіцы правядуць дні і нават тыдні скідак. Сёння мінус 20% ад звычайнай цаны на нехарчовыя тавары прапаноўваюць ва ўнівермагу «Беларусь». Заўтра такая ж скідка распаўсюдзіцца на канцылярскія прыналежнасці, парфумерыю, бытавую тэхніку, адзенне ў Гандлёвым доме "На Нямізе". 11 жніўня ў ГУМе - мінус 20%, а ў ЦУМе 13 жніўня - мінус 17%. Адзіны дзень скідак ва ўсіх буйных універмагах Мінска запланаваны на 27 і 28 жніўня.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя