У атмасферу перадсвяточнага Мінска акунуліся ўдзельнікі найбуйнейшага моладзевага форуму

2 июля 2016

Гэтымі днямі ТЭМП сабраў каля 200 прафсаюзных актывістаў з 17 краін. Тут на пляцоўцы адкрытага дыялогу моладзі, дзяржавы і бізнесу кожны ўдзельнік мог не толькі выявіць свой патэнцыял, але і выказаць бясконцую падзяку нашым продкам. Як даніна павагі загінуўшым героям - удзельнікі ўсклалі кветкі да Кургана Славы.

Да чаго прыкавана ўвага маладых і актыўных - даведалася Юлія Грызунт. Раман Шчарбакоў удзельнічае ў моладзевым форуме ўжо другі раз. На ТЭМПе ён прадстаўляе прафсаюзную арганізацыю Узброеных сіл нашай краіны. Паводле яго слоў, тут можна навучыцца менавіта таму, што не заўсёды выкладаюць ва ўніверсітэтах - міжкультурная камунікацыя ў чыстым выглядзе, дзе нават за межамі семінараў і трэнінгаў удзельнікі 17 краін павінны навучыцца размаўляць на адной мове.

Галоўнай тэмай семінараў ТЭМПа сталі як раз камунікацыі - правілы заключэння калектыўных дагавораў, прамоўніцкае мастацтва і, вядома, моладзевая палітыка розных краін. І гэта не падобна на звычайную ўніверсітэцкую пару - удзельнікі стварылі ні адзін праект, пабудавалі міжнароднае сяброўства і пасадзілі дрэва.

Кожнаму госцю форуму будзе што распавесці на радзіме. Удзельнікі наведалі ўсе знакавыя месцы сталіцы. Гэта не проста экскурсія па Мінску - госці пабывалі ў Белтэлерадыёкампаніі, у Міністэрстве сувязі і на найбуйнейшых беларускіх прадпрыемствах.

Міжнародны форум сёлета супаў з Днём Незалежнасці нашай краіны. Каб ушанаваць памяць абаронцаў, усе ўдзельнікі прыехалі сёння на Курган Славы, дзе ўсклалі кветкі да знакавага манумента. Ён сімвалічна быў рэканструяваны не без удзелу прафсаюзаў.

Форум ТЭМП у Беларусі праходзіць другі раз. Сёлета ён сабраў 200 удзельнікаў з 17 краін. А гэта ўдвая больш, чым летась. Ужо заўтра форум завершыцца ў нашай краіне, але зусім хутка ён паўторыцца зноў. Прафсаюзныя арганізацыі з іншых краін вырашылі пераняць вопыт беларусаў і наступны форум правесці ў Турцыі.