У Астраханскай вобласці пачынаецца актыўная фаза сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў

9 сентября 2015

Актыўная фаза сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў з баявой стральбой сёння і заўтра пройдзе ў Астраханскай вобласці. За зладжанасцю войскаў на палігоне Ашулук будзе асабіста сачыць міністр абароны нашай краіны Андрэй Раўкоў. Па паветраных цэлях будзе рабіць пускі з комплексу С-300 15-я зенітна-ракетная брыгада, а 120-я - з ЗРК "Бук". У манеўрах прымуць удзел і беларускія ВПС. Знішчальнікі 61-й авіябазы МіГ-29 правядуць паветраныя паядынкі. Дарэчы, на вучэнні "Баявая садружнасць - 2015" на палігон Ашулук адправілася беларуская групоўка ў складзе 400 вайскоўцаў. На месца вучэбна-баявых дзеянняў вылецела і здымачная група Агенцтва тэленавін.