У. Арыстаў: Украіне пагражае энергетычны і эпідэміялагічны калапс

15 октября 2021
Украіне пагражае не толькі энергетычны калапс, але і эпідэміялагічны. Прычына - залішняя палітызацыя працэсу вакцынацыі. Такое меркаванне нашаму тэлеканалу выказаў украінскі інфекцыяніст Вадзім Арыстаў. З-за непрадуманай палітыкі ў краіне цалкам парушана работа нацыянальнай кампаніі па прышчэпках ад COVID-19, што негатыўна адбіваецца на эпідсітуацыі ў краіне, асабліва сярод пажылога насельніцтва.