У Альпах на мяжы Швейцарыі і Італіі на гары Матэрхорн загінула беларуская альпіністка

22 августа 2019

Ёй было 33 гады. На ўзыходжанне яна адправілася з сябрам, раней яны пакаралі больш нізкія вяршыні. У нейкі момант дзяўчына стамілася і сарвалася з вяроўкі. Ратавальнікі змаглі дабрацца да месца толькі на наступную раніцу. На верталёце беларуску даставілі ў Чэрвінію - курортны горад на паўночным захадзе Італіі. Мясцовая паліцыя праводзіць праверку. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Беларусі. Пасольства нашай краіны ў Італіі ўстанавіла кантакт з блізкімі альпіністкі і кампетэнтнымі органамі Італіі для  садзейнічання.