У Актуальным інтэрв'ю - намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў

18 июня 2013

Інтэграцыя ў сусветную эканамічную прастору і рэальныя крокі для выхаду айчыннай прадукцыі на знешнія рынкі. Беларусь аднавіла дагаворны працэс па ўваходжанні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Якія праблемы абмяркоўваліся гэтым разам у Жэневе, і як ацанілі магчымасці нашай краіны прадстаўнікі іншых дзяржаў? На што гатовая пайсці Беларусь, і якія патрабаванні для нас непрымальныя?

Пра гэта і не толькі сёння ў Актуальным інтэрв'ю з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аляксандрам Гур'янавым. Глядзіце ўвечар у рамках інфармацыйнага канала Панарама.