У Актуальным інтэрв'ю дырэктар Нацыянальнага парку Прыпяцкі Сцяпан Бамбіза

20 августа 2014

Зубры, алені, рэдкія віды птушак у натуральным асяроддзі. Тут ведаюць, чым можна дагадзіць самаму пераборліваму турысту. Нацыянальны парк Прыпяцкі вабіць гасцей перапляценнем гісторыі, самабытнай культуры і незабыўнай прыродай. Тут і беларускае сафары, і стравы з дзічыны і нумар люкс. Але больш за ўсё гасцей прыязджае ў Ляскавічы на фестываль Кліч Палесся, які ўжо стаў міжнародным.
Чым так вабіць Палессе, распавядзе дырэктар Нацыянальнага парку Прыпяцкі Сцяпан Бамбіза ў Актуальным інтэрв'ю сёння вечарам.