У акцыі "Тыдзень лесу" прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў

8 апреля 2017

У 10-й штогадовай добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу - 2017" сёння прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў, а таксама члены іх сем'яў. Мерапрыемства стала традыцыйным і ўжо пяты год прадстаўнікі МЗСа высаджваюць дрэвы на тэрыторыі Мінскай вобласці. Сёння каля 80 чалавек у раёне аэрапорта Мінск-2 высаджвалі хваёвыя саджанцы.