У Акадэміі кіравання прайшло ўрачыстае залічэнне абітурыентаў

22 июля 2015

На дзённую форму навучання залічылі 138 будучых кіраўнікоў. На бюджэце будуць вучыцца лепшыя з лепшых. Амаль 70 працэнтаў абітурыентаў атрымалі сярэдні бал звыш 300. Сярод іх пераможцы алімпіяд і 79 залатых і сярэбраных медалістаў. Дарэчы, гэта амаль у два разы больш, чым летась.

Тым абітурыентам, якія сёння не дабіліся поспеху, рэктар ВНУ параіў не адчайвацца. На пачатку жніўня другі этап залічэння - на платнай аснове. Добрая вучоба і ўдзел у грамадскім жыцці акадэміі дазволяць перайсці на бясплатную форму навучання.