У Акадэміі МУС прайшла міжнародная канферэнцыя

4 апреля 2013

Як зрабіць больш эфектыўнай барацьбу са злачыннасцю  абмяркоўвалі сёння і ў Акадэміі МУС. Там прайшла чарговая міжнародная канферэнцыя, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі 12 ведамстваў Расіі, Украіны, Казахстана, Арменіі і Малдовы. Пленарнае пасяджэнне і тэматычныя секцыі дазволілі ўдзельнікам абмяняцца вопытам і сваімі напрацоўкамі.


Удзельнічалі ў канферэнцыі не толькі дэлегаты ад міністэрстваў, але і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ВНУ, бо на парадку дня сярод іншых былі таксама пытанні сучаснай падрыхтоўкі будучых праваахоўнікаў.