У аграгарадок Альшанка і пасёлак Акцябрскі прыйшоў прыродны газ

8 декабря 2017

Аграгарадок Альшанка і пасёлак Акцябрскі Чашніцкага раёна сталі чарговымі населенымі пунктамі Віцебскай вобласці, куды прыйшоў прыродны газ. Сімвалічны факел запалілі падчас урачыстай цырымоніі. Для газіфікацыі за максімальна кароткія тэрміны пабудавалі 12 кіламетраў газавых сетак. У Акцябрскім на прыродны газ перавялі больш за 100 кватэр. А ў аграгарадку Альшанка ўжо стварылі кааператыў, куды ўвайшлі каля 10 дамоў. Усяго ж ад новай веткі можа быць газіфікавана дзве сотні прыватных дамоў.

У паўночным рэгіёне краіны газіфікаваныя ўсе гарады і гарадскія пасёлкі. Таксама прыродны газ падведзены амаль да паловы аграгарадкоў.