У аграгарадок Леніна прыйшоў прыродны газ

23 Лістапада 2018

Яшчэ ў адзін аграгарадок краіны прыйшоў прыродны газ. Дзякуючы дзяржпраграме па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Больш за мільён рублёў з рэспубліканскага бюджэту спатрэбілася для праектавання і будаўніцтва ўвогуле 15-ці кіламетраў газаправода. Аграгарадок Леніна стаў чацвёртым газіфікаваным у Краснапольскім раёне.

Плануецца, што да канца года да газу ў аграгарадку падключаць усе 64 дамы.