У аграгарадку Вішова адкрыўся музей гісторыі

27 июля 2014

Накладная на малако 1941-га, ваенныя і працоўныя ўзнагароды ветэранаў, фатаграфіі і вопратка… У аграгарадку Вішова адкрыўся музей гісторыі. У пяці залах мясцовай школы размясцілася экспазыцыя, якая распавядае аб развіцці калгаса Радзіма з даваенных пор і да сучаснасці. Бо шмат у чым дзякуючы яму Вішова і вырас у буйны аграгарадок. Дарэчы, шматлікія экспанаты прынеслі мясцовыя жыхары. Асобнае месца вызначана выставе краявідаў.


Адкрыццё музея прымеркавалі да свята аграгарадка. Вось ужо 7-ы год у Вішове праводзяць кірмашы і канцэрты і абавязкова ўшаноўваюць ветэранаў.