У аграгарадку Ціманава мараць, каб быў басейн у мясцовым дзіцячым садку

10 декабря 2018

Важным складальнікам чалавечага развіцця з'яўляецца таксама годная і развітая інфраструктура. Асабліва востра гэтае пытанне стаіць у рэгіёнах. Размова аб аддаленых раёнах, аграгарадках. На думку вяскоўцаў, умовы жыцця павінны быць не менш камфортнымі, чым у вялікіх гарадах. Пра гэта не раз падчас рабочых паездак у раёны мясцовым уладам нагадваў і Прэзідэнт. Задача - стварыць усе ўмовы для развіцця сяла. Медыцынскае абслугоўванне, сучасныя школы, бытавыя паслугі становяцца ўсё больш даступнымі жыхарам глыбінкі. Праўда, не ўсюды. У аграгарадку Ціманава мараць, каб басейн у мясцовым дзіцячым садку нарэшце пачаў працаваць. Рашэнне праблемы зацягнулася на доўгія гады. Чаму - высвятляў Андрэй Ястрабаў.   

Загадчыца ясляў-садка "Жураўлік", што ў аграгарадку Ціманава, толькі разводзіць рукамі. Як можна было так спраектаваць басейн, а затым і пабудаваць яго без фільтрацыйнай сістэмы. Яе проста няма дзе ўсталяваць.

Каб кафля ў басейне не пакрывалася ржой, выхавальнікі прыдумалі няхітрую сістэму спуску вады па шлангу. Так і застаўся рарытэт на месцы, як напамінак пра цяжкія часы. Шмат абяцанняў вырашыць праблему ад мясцовых і прыезджых чыноўнікаў пачулі жыхары аграгарадка за гэтыя 14 гадоў. Але безвынікова. 

Новае абяцанне мясцовага райвыканкама - пачаць вырашэнне праблемы ў наступным годзе. Паэтапна. Пачаць з будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады. А ўжо пасля ўзяцца за басейн. 

Калісьці гэты цэнтр у Клімавічах будаваўся для гарадской школы. Але з часам узяў на сябе ўвесь груз спартыўна-аздараўленчай працы ў раёне. 5 тысяч наведванняў за месяц - вучні з усіх 13 школ, пенсіянеры, моладзь. Вытрымаць санітарныя нормы - дарагога варта, распавядае дырэктар цэнтра.

А вось залаў для гульнявых відаў спорту не хапае. Магчыма, таму няма перамог на ўзроўні рэспублікі, ды і алімпійскіх чэмпіёнаў пакуль не выхавалі.

Праблему мог бы вырашыць фізкультурна-аздараўленчы комплекс. І яго будаўніцтва пачалося ў 2010. Праўда, далей падмурка справа не пайшла. Зараз пляцоўка закансерваваная.

Вось так выглядаюць амаль 100 тысяч закапаных у зямлю рублёў. Каб дабудаваць ФАК, патрэбныя яшчэ 5,5 мільёна. Ці ёсць перспектыва? Адказ райвыканкама не абнадзеіў.

Вядома, іншых паспяховых прыкладаў у рэгіёне дастаткова. Напрыклад, яслі-сад у аграгарадку Кадзіна, дзе басейн працуе ўжо 35 гадоў. Для мясцовых малых аздараўленчыя працэдуры тут нібыта свята. Адміністрацыя пайшла яшчэ далей. 

У наступным годзе тут запланавана будаўніцтва станцыі абезжалезвання. І мара аб чыстай вадзе стане рэальнасцю для амаль 2 тысяч мясцовых жыхароў.