У аграгарадку Дабрамыслі працуе навучальны экалагічны цэнтр

25 февраля 2021
Юныя жыхары аграгарадка Дабрамыслі Лёзненскага раёна сталі ўдзельнікамі экалагічнай ініцыятывы. Для дзяцей стварылі навучальны цэнтр, абсталявалі гульнявыя пляцоўкі для экалагічнага выхавання. Даследчыя работы школьнікаў прысвечаны захаванню Бабінавіцкага заказніка, які размяшчаецца на тэрыторыі раёна. Дзеці разам са спецыялістамі праводзяць экалагічныя маніторынгі, падтрымліваюць парадак у заказніку, а таксама ствараюць пазнавальныя відэаролікі экалагічнай накіраванасці.

Вясной, як толькі сыдзе снег, у аграгарадку будуць праводзіць экскурсіі - абсталявана экасцежка. Прадугледжаны пешыя і велапрагулкі.