У аэрапорце горада Эрбіль чакаюць пасадкі беларускага самалёта з грузам гуманітарнай дапамогі

6 апреля 2015

У гэтыя хвіліны ў іракскім аэрапорце горада Эрбіль чакаюць пасадкі беларускага самалёта з грузам гуманітарнай дапамогі для курдскага народа. На борце Іл-76 прадукты харчавання, кансервы, электрагенератары, палаткі, коўдры і медыкаменты.

Распараджэнні аб аказанні гуманітарнай дапамогі падпісаў Прэзідэнт Беларусі. Наступны рэйс дабрачыннай місіі МНС адправіць у Сірыю ў найбліжэйшыя дні. Агульны кошт двух грузаў - амаль 6 мільярдаў рублёў.