У аэрапорце Дамадзедава ў беларускі канфіскавалі эксклюзіўны гадзіннік за 240 000 долараў

23 мая 2019
Няпамятлівасць дорага каштавала. Гадзіннік за 240 000 долараў канфіскавалі ў аэрапорце Дамадзедава ў нашай суайчынніцы Падарунак мужу жанчына не задэкларавала. Падчас праверкі рэйса Дубай - Масква мытня аэрапорта спыніла 32-гадовую грамадзянку Беларусі, якая прайшла праз зялёны калідор. Пры надглядзе ручной паклажы быў выяўлены наручны эксклюзіўны гадзіннік. Паводле слоў беларускі, яна набыла яго са зніжкай за мяжой. Мытная экспертыза ўстанавіла, што корпус і зашпілька выкананыя з золата сямісотпяцідзясятай пробы. Кошт  больш за 15 мільёнаў расійскіх рублёў. Сума нявыплачаных плацяжоў - амаль чатыры з паловай мільёны. Расійскі бок угледжвае ў дзеяннях беларускі прыкметы кантрабанды.