У адрас беларусаў працягваюць паступаць шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці

3 июля 2017

У адрас беларусаў працягваюць паступаць шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці ад вядомых палітычных дзеячаў, а таксама прадстаўнікоў культуры і мастацтва.

Рыгор Рапота, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы: "Дарагія сябры! Дарагія жыхары РБ! Сапраўды, знамянальнае свята, часу шмат прайшло з таго дня, калі была вызваленая Беларусь, і зараз гэта адзначаецца як нацыянальнае свята. Натуральна, хочацца пажадаць вам усяго добрага. Хочацца пажадаць, каб вы адчувалі камфорт у сваёй душы, каб у вас усё складвалася ў сям'і, на працы, ды і каб проста надвор'е было добрае, таму што яно нас не цешыць сёлета. Усяго добрага, паважаныя, дарагія сябры".

Эдуард Зарыцкі, народны артыст Беларусі, кампазітар: "Гэта, вядома, вялікае свята. У нас - я пасляваенны хлопец, - але ў нас усе бацькі, вядома, ваявалі, усе ваявалі, бацька ў авіяцыі ў мяне быў. Можа быць, таму я вельмі часта звяртаюся ў творчасці да тэмы памяці, да тэмы партызанаў, да тэмы вайны. У гэтае свята хочацца пажадаць усім нам мірнага неба, плённай працы, каб у нас з'яўляліся новыя творы, маім калегам я жадаю".