У шасці раёнах Мінскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў

10 апреля 2020
Карта абмежаванняў на наведванне лясоў пашыраецца. Прычына  - пажары ў лясных масівах, палях і ў прыватным сектары. У Мінскай вобласці забарона дзейнічае ў шасці раёнах: Салігорскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім і іншых. Тут за мінулыя суткі ратавальнікі ліквідавалі 35 узгаранняў сухой травы і  5 пажараў у лясах і на тарфяніках. Па словах супрацоўнікаў МНС, асноўная прычына ўзгаранняў - неасцярожнасць людзей. У сувязі з сухім і ветраным надвор'ем жыхарам вобласці раяць быць асабліва  пільнымі падчас развядзення вогнішчаў. На сайце Мінлясгаса можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд. Дарэчы, за самавольнае спальванне сухой расліннасці або развядзенне вогнішчаў у забароненым месцы прадугледжаны штраф.