У 6 раёнах Мінскай вобласці ў гэтыя дні забаронена наведваць лясы

9 августа 2018

Там зараз захоўваецца чацвёрты клас пажарнай небяспекі. Калі да выхадных захаваецца спякотнае надвор'е, то забарона можа быць уведзена і ў астатніх раёнах вобласці. Спецыялісты вядуць маніторынг у лясах круглыя суткі. Больш падрабязна - у наступным сюжэце.

Для ўспышкі полымя ў лесе зараз не патрэбна нават непатушаная цыгарэта, дастаткова будзе промня, які трапіў на шкло альбо іскры з выхлапной трубы аўтамабіля. У гушчары пад нагамі - суцэльны трэск, хоць у лясах Смалявіцкага раёна забароны афіцыйна пакуль не ўвялі. Тут трэці клас небяспекі. Таму ў ляснічых праца зараз кругласутачная - хутка аб'ехаць лес дапамагае больш мабільны транспарт.

На сёння ў 6 раёнах Мінскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў. Адпачываць, збіраць ягады альбо грыбы нельга ў Мінскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Старадарожскім, Любанскім і Салігорскім. Там захоўваецца перадапошні ўзровень небяспекі. Не выключана, што да выхадных гэты спіс пашырыцца. У прагнозах сіноптыкаў дождж, які можа знізіць клас пажарнай небяспекі, не значыцца. Штраф за наведванне лясоў падчас забароны - амаль паўтысячы рублёў.

Сёлета ў лясах цэнтральнага рэгіёна здарылася 97 ўзгаранняў. Амаль усе яны ўзніклі па віне чалавека. Своечасова патушыць полымя леснікам дапамагае сучасная тэхніка.

Разгледзезць узгаранне ў лясным масіве дапамагаюць і вось такія пажарна-назіральная мачты. Відэакамера перадае інфармацыю ў лясніцтвы па 3G-сувязі. А радыус агляду такога электроннага вока прыкладна 25 кіламетраў.

На іншым канцы за карцінкай круглыя суткі сочаць леснікі. Акрамя гэтага, уся тэхніка на пажарна-хімічных станцыях пры лясніцтвах падрыхтавана на выпадак масавых узгаранняў.

Змагацца з пажарамі леснікам дапамагаюць і ратавальнікі. У іх запас вады ў разы большы, а напор з брандспойта можа збіць вогнішча на адлегласці ў 50 метраў.

На тушэнне ляснога пажару можа спатрэбіцца як некалькі дзясяткаў хвілін, так і некалькі дзён бесперапыннай працы ў лесе. Агонь, незалежна ад плошчы, цалкам знішчае лясную флору і фаўну і наносіць незаменны ўрон.