59-ты раз Курган Дружбы стаў месцам сустрэчы ветэранаў і моладзі

2 июля 2018

Традыцыя, якой больш за паўстагоддзя. 59-ты раз Курган Дружбы стаў месцам сустрэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і спадчыннікаў Перамогі з Беларусі, Расіі і Латвіі. Ён быў насыпаны на мяжы трох рэспублік у памяць аб сумеснай барацьбе з ворагам у гады вайны. Сам узгорак знаходзіцца на тэрыторыі Латвіі, а на беларускай - размяшчаецца музей, на расійскай - канцэртная пляцоўка. На вяршыні кургана расце дуб - сімвал непарушнай дружбы брацкіх народаў. Падчас 59-й сустрэчы на тэрыторыі Беларусі ўзнавілі партызанскі лагер з інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся і з экспазіцыяй музея-буса, які напярэдадні Дня Незалежнасці калясіць па краіне. Інтэрактыўная выстава аб'ядноўвае тры залы. Адна з якіх прысвечана гераічнасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай. У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, элементы рыштунку, прадметы ваеннага побыту. Усяго ж у музеі больш за паўтысячы экспанатаў.