У 37 разоў паменшылася статыстыка перадазіровак наркотыкамі сярод непаўналетніх з 2015 года.

19 февраля 2020
Пытанні процідзеяння незаконнаму  абароту псіхатропаў і прафілактыкі іх спажывання падрабязна разгледзелі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. У 2019 годзе органы ўнутраных спраў выявілі 4,5 тысячы нарказлачынстваў. Аднак пры штогадовым паніжэнні гэтага ўзроўню, расце вага канфіскаваных  забароненых рэчываў. Толькі летась - больш за паўтары тоны. Прыпынена  без малога тры дзясяткі каналаў паставак. 

Паводле  інфармацыі праваахоўнікаў, больш за ўсё наркотыкаў у нашу краіну прыходзіць з Расіі. Аднак актыўней сталі працаваць міжнародныя злачынныя групоўкі. Павялічылася колькасць транзітных паставак МDМА, мефедрону і какаіну.