У 25 сталічных храмах сёння служаць боскія літургіі

5 мая 2013
Пасля самай галоўнай службы, светлай Велікоднай ютрані і Боскай літургіі, вернікі змаглі асвяціць велікодныя яйкі, тварожныя пасхі і кулічы. У 25 сталічных храмах сёння з  раніцы служаць боскія літургіі. У Свята-Духавым саборы асвяціць велікодную трапезу можна да 13 гадзін, у Свята-Петра-Паўлаўскім - увесь дзень.