У 23:50 на "Беларусь 1" прамая трансляцыя святочнага набажэнства з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора

11 апреля 2015

У храмах Беларусі з раніцы праходзіць журботная, але ўрачыстая служба. Успамінаюцца пакуты Хрыста, пахаванне Ісуса, чытаюцца ўрыўкі з прароцтвамі аб Яго ўваскрэсенні. Вернікі спавядаюцца і прычашчаюцца. Асвятляюцца велікодныя стравы. Вечарам тэлеканал "Беларусь 1" будзе весці прамую трансляцыю святочнага набажэнства з Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Пачатак у 23:50.