У 22:25 пачнецца салют

3 июля 2014
Нябесная феерыя традыцыйна стане кульмінацыяй свята. Сёлета піратэхнікі паабяцалі здзівіць - ужо гатовыя амаль 2000 зарадаў. Паназіраць за пераможнымі залпамі можна будзе ў шасці пунктах сталіцы. Самае маляўнічае дзейства разгорнецца каля стэлы Мінск - горад-герой. Іншыя ўстаноўкі размешчаныя ў ваенным гарадку Уручча, на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1, у раёне населенага пункта Навінкі, на беразе Мінскага мора, а таксама ў раёне Чыжоўскага вадасховішча.