У 22:00 у Мінску адбудзецца святочны салют

9 мая 2016

Кульмінацыяй Дня Перамогі па традыцыі стане святочны салют. 30 залпаў прагучаць у 10 вечара ў сталіцы, крэпасці-героі Брэсце і ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

У Мінску пускавыя ўстаноўкі будуць размешчаныя ў шасці пунктах. Салют можна будзе ўбачыць практычна з любога пункта горада. Упершыню будуць скарыстаныя маляўнічыя феерверкі: "Чырвоны мак", "Герань", "Аксаміт". Усяго ў Мінску будзе працаваць восем установак.