У 21:30 на плошчы Перамогі пачнецца святочны канцэрт

9 мая 2019

Да падножжа манумента і да Вечнага агню на плошчы Перамогі людзі працягваюць несці кветкі. І там жа, у самым сэрцы бурлівага горада, прагучыць фінальны акорд Дня Перамогі. 

У 21:30 тут пачнецца святочны канцэрт. Гэтыя кадры мы атрымліваем у рэжыме рэальнага часу. Музычная праграма прадоўжыцца да 11 вечара. Кульмінацыяй стане масавае выкананне песні "Дзень Перамогі", на апошніх нотах якой неба над Мінскам расфарбуе святочны салют. Тэлеканал "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будзе весці прамую трансляцыю.