17 новых рэзідэнтаў плануюць прыцягнуць у індустрыяльны парк "Вялікі Камень" сёлета. Гэта ў "Галоўным эфіры" заявіў кіраўнік адміністрацыі парка Аляксандр Ярашэнка. Нягледзячы на складаны мінулы год, "Вялікі Камень" папоўніўся 13 новымі кампаніямі. Больш як 40 працэнтаў рэзідэнтаў ужо пачалі выпускаць прадукцыю і прадаваць яе. За 2020 год экспарт склаў 75 мільёнаў долараў. На гэты год у планах і новыя маштабныя будоўлі.
Сёлета плануюць прырастаць не толькі вытворчымі плошчамі, але і жыллёвым фондам. У планах - будаўніцтва новага комплексу шматпавярховак на 173 кватэры.
У 2020 годзе "Вялікі Камень" папоўніўся 13 новымі кампаніямі
11 января 2021













