У 2020 годзе на цеплавую мадэрнізацыю выдзеляць каля 40 мільёнаў рублёў

11 декабря 2019
Зараз капітальны рамонт можна сумясціць з уцяпленнем дома, а палову выдаткаў возьме на сябе дзяржава. Адпаведны ўказ Прэзідэнта ўступіў у сілу. Галоўная мэта - павышэнне энергаэфектыўнасці жылога фонду.

Разлікі паказваюць, што такая мера дазволіць знізіць цепласпажыванне ў дамах да 90 кілават-гадзін на кв.м за год.  Сёння каля 80 % будынкаў забіраюць энергіі ў разы больш - да 200 кілават-гадзін на кв.м за год. У першую чаргу, гэта дамы, спраектаваныя і пабудаваныя да сярэдзіны 90-х. Дарэчы, амаль траціну ўсёй цеплавой энергіі спажывае насельніцтва, якое пражывае ў кватэрах або ў прыватным сектары. Пры гэтым грамадзяне пакрываюць толькі 20 % выдаткаў на ацяпленне. 

Цеплавая мадэрнізацыя нават пры росце тарыфаў для насельніцтва дапаможа выключыць падаражэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Таксама павысіцца камфортнасць пражывання ў кватэрах. 

Тэму працягне Антон Малюта. Для большасці жыхароў беларускіх дамоў гэты ўказ сапраўды доўгачаканы. З пераліку прац, якія праводзяцца падчас капрамонту, уцяпленне выключылі ў 2015-м. Новы дакумент адкрывае і новыя магчымасці пад агульнай назвай "цеплавая мадэрнізацыя". Сёння жылы фонд патрабуе не толькі замены вокнаў, дзвярэй або радыятараў, але і ўкаранення сістэмы рэгулявання.


Магчымасць рэгуляваць цяпло эканоміць да 15% энергіі

Ідучы на працу або з'язджаючы ў водпуск, самому панізіць тэмпературу ў памяшканні сёння могуць жыхары толькі пятой часткі ўсіх дамоў - між тым, толькі гэтая мера эканоміць каля 15% энергіі. Але пры ўмове, што ўласнікі аплачваюць цяпло, зыходзячы з паказчыкаў індывідуальных прыбораў уліку. Такія назіранні прадстаўнікоў Дзяржстандарту.


Рашэнне аб правядзенні цеплавой мадэрнізацыі прымаюць уласнікі


Перад правядзеннем прац у ЖКГ прааналізуюць паказчыкі дома за тры абагравальныя сезоны. Але ці патрэбна цеплавая мадэрнізацыя - вырашаць самі жыхары. Рашэнне прымаецца на агульным зборы, калі ёсць згода дзвюх трэцяў уласнікаў. Першыя сустрэчы з прадстаўнікамі ЖКГ праходзяць на тыдні ў трох раёнах сталіцы. 

Аплата паслуг - тое, што больш за ўсё хвалюе жыхароў. Пакрываць панесеныя выдаткі ўладальнікі кватэр будуць толькі пасля завяршэння мадэрнізацыі на працягу 10 гадоў штомесяц роўнымі долямі. Малазабяспечаным беларусам гэты тэрмін могуць падоўжыць да 15 гадоў. Усё залежыць ад аб'ёму прац, але папярэдне размова аб суме ў раёне 15-20 рублёў, якую варта разглядаць як інвестыцыю ў будучыню.


Цеплавая мадэрнізацыя павысіць рыначны кошт жылля


Павышэнне рыначнага кошту такога жылля - важны аспект. Тут улічылі вопыт суседзяў. Напрыклад, у Літве ад таго, прайшоў цеплавую мадэрнізацыю дом або не, вельмі залежыць выніковая цана кватэры. Там жа ўсё часцей з'яўляюцца энергаэфектыўныя новабудоўлі - праз год і ў Беларусі такіх павінна будавацца палова ад усяго аб'ёму.

Як быць у плюсе ад аднаўляльных крыніц энергіі - ужо ведаюць у Гродне, бадай, у адным з самых перадавых і тэхналагічных дамоў краіны. Энергію сонца ўлетку прадаюць яшчэ і гораду. З красавіка па кастрычнік таварыства атрымлівае прыбытак 26 тысяч рублёў.  Будынак бярэ цяпло нават з зямлі, а падагрэў вады працуе дзякуючы энергіі ад бытавых сцёкаў. "Разумным" гэты дом робяць яшчэ датчыкі кантролю тэмпературы, прытокавая вентыляцыя і фільтры паветра. І, вядома, выгада, якую атрымліваюць жыхары. 


У 2020 годзе на цеплавую мадэрнізацыю вылучаць каля 40 млн. рублёў


Не ўсе тэхналагічныя рашэнні сёння магчыма ўкараніць у дамы, якія былі пабудаваныя яшчэ ў мінулым стагоддзі. Цеплавая мадэрнізацыя дапаможа наблізіцца да сучасных патрабаванняў па энергаэфектыўнасці. Чаргі чакаць доўга не прыйдзецца - для ахвочых капрамонт нават прасунуць па графіку. Усяго ж на такія працы ў наступным годзе вылучаць каля 40 мільёнаў рублёў. Плануюць прыцягнуць і сродкі міжнародных фінансавых інстытутаў. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя