У 2019 годзе ў ВНУ Беларусі навучаліся больш за 26 000 студэнтаў з 107 дзяржаў

11 июля 2020
У гэтым навучальным годзе беларускія ВНУ плануюць прыняць больш як 55 000 беларускіх студэнтаў. Па адукацыю да нас прыязджаюць і замежнікі. У 2019 у ВНУ Беларусі навучаліся больш як 26 000 студэнтаў з 107 дзяржаў. Больш за ўсё навучэнцаў з Кітая, Туркменістана, Расіі і Ірана. Прыязджаюць у асноўным па вышэйшую адукацыю першай і другой ступені. Самыя запатрабаваныя спецыяльнасці - лячэбная справа, сусветная эканоміка, міжнародныя адносіны, правазнаўства, інфармацыйныя тэхналогіі і камп'ютарная бяспека. У ліку самых папулярных сярод замежных студэнтаў ВНУ - БДУ, медуніверсітэт, БНТУ і БДУІР. Экспарт адукацыйных паслуг прыносіць Беларусі да 80 мільёнаў долараў за год.