У 2019 годзе ўсыханне лясоў з-за караеда скарацілася ў два разы

9 марта 2020
Караед  адыходзіць. Паводле  папярэдніх звестак  Міністэрства лясной гаспадаркі,  у 2019 годзе  ўсыханне лясоў з-за шкодніка скарацілася ў два  разы ў параўнанні з папярэднім перыядам. Аднак  з-за анамальна цёплай зімы  падводзіць вынікі пакуль рана. Нагадаем, павелічэнне папуляцыі жучка напрамую  звязана з адсутнасцю нізкіх тэмператур.

Уладзімір Шут, намеснік начальніка ўпраўлення  Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі: "Якая будзе сітуацыя сёлета, напэўна, мы зможам убачыць толькі бліжэй да лета. Разам з тым, што прыходзіцца весці пазапланавыя рубкі лясных насаджэнняў, вядзецца таксама планавая праца па насаджэнні лясных тэрыторый. Зараз лясістасць Беларусі складае парадку 40 працэнтаў,  і гэтая работа пастаянна  знаходзіцца на кантролі".

Летась план па аднаўленні нашага лесу вырас на 10 тысяч гектараў. Сёлета лясы папоўняць 35  тысяч дрэў.