У 2019 годзе на рабочым месцы загінулі ўжо амаль 100 чалавек

20 сентября 2019

У гэтыя хвіліны ў сталіцы праходзіць нарада па пытаннях аховы працы. 4 няшчасныя выпадкі на вытворчасці і 3 з іх са смяротным зыходам. Гэтыя надзвычайныя здарэнні на беларускіх прадпрыемствах адбыліся толькі на гэтым тыдні. Усяго ў 2019 на рабочым месцы загінулі амаль 100 чалавек. Як засцерагчы людзей на працы, у чым прычыны павышанага траўматызму? Спецыялісты Мінпрацы і прафсаюзаў  абмяркоўваюць спосабы мінімізацыі траўміравання на рабочым месцы.

На экстраннай нарадзе знаходзіцца і наша здымачная група. На прамую сувязь з намі выходзіць Юлія Грызунт.

Як папярэдзіць траўматызм на рабочым месцы і не дапусціць гібелі людзей на вытворчасці. Гэта асноўная тэма сумеснай нарады прадстаўнікоў Мінпрацы і прафсаюзаў. У такім маштабе два ведамствы сустракаюцца ўпершыню. І невыпадкова менавіта зараз. Ужо трэці год запар колькасць траўм на прадпрыемствах павялічваецца. За апошнія 9 месяцаў  паўтысячы спецыялістаў цяжка траўміраваныя. Яшчэ амаль 100 чалавек загінулі на рабочым месцы. 

Толькі на гэтым тыдні  4 няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам. 2 з іх на лесанарыхтоўцы. Гэта адна з самых небяспечных сфер. Спецыялісты адзначаюць, што больш за ўсё траўм адбываецца ў будаўнічай, сельскагаспадарчай  і транспартнай сферах. Профільныя прадпрыемствы пад асаблівым кантролем Інспекцыі працы. 

За апошнія паўгода Інспекцыя працы прафсаюзаў правяла больш за 3 тысячы праверак. Па выніках маніторынгу спынілі працу амаль 1000 небяспечных станкоў.

Выяўлена і звыш 25 тысяч парушэнняў. Часцей за ўсё трагедыі на рабочым месцы адбываюцца па адных і тых жа прычынах незалежна ад сферы - гэта халатнасць наймальніка, парушэнне тэхнікі бяспекі самім рабочым. Здараюцца і факты допуску пачаткоўцаў да працы на тым жа станку яшчэ да лекцыі па бяспецы працы.