У 2017 гарэзлівая Малпа саступае месца галасістаму агніста-чырвонаму Пеўню

30 декабря 2016

Хоць па ўсходнім календары ён уступіць у свае правы толькі ў канцы студзеня, ушаноўваць сімвал новага года ўжо можна пачынаць. З  характарам і звычкамі птушкі пазнаёмілася Наталля Кузьміцкая.

У птушніку Уладзіміра Бардзіяна дзясятак пеўняў і яшчэ некалькі дзясяткаў нясушак. Высакароднасць адчуваецца ў звычках. Сімвалы 2017-га вольна ходзяць па вальеры, распушыўшы хвасты.

Менавіта з фавероляў пачалося захапленне Уладзіміра гэтай разнавіднасцю свойскай птушкі. Смяецца, ужо даўно не карыстаецца будзільнікам, а на снеданне заўсёды  яечня.

Ёсць у гаспадара і ўласныя прыметы: калі пад бой курантаў пагладзіць грэбень пеўня і загадаць жаданне - яно спраўдзіцца. Аднак трэба быць дастатковай смелым, а мара павінна быць самай запаветнай, бо птушка з норавам, можа і дзеўбануць.

Яшчэ адзін аматар птушкагадоўлі Міхаіл Турыгін у прыметы асабліва не верыць. Аднак на Новы год усё ж раіць курыцу на святочным стале замяніць рыбнымі стравамі.

Калекцыя пеўняў і курэй у заасадзе, магчыма, самая шматлікая ў вобласці. Ад звычайных, якіх можна сустрэць на любым прыватным падворку, да кітайскіх шаўковых, якія раней маглі набыць толькі заможныя людзі.

 

Каб гаспадар 2017 быў задаволены, частаваць яго трэба агароднінай - найперш морквай і кукурузай. Дабрабыт і ўдачу прынясе і знойдзенае на шчасце чырвонае пяро пеўня.