У 2017 годзе супрацоўнікамі МУС выяўлены 44 каналы пастаўкі і транзіту наркотыкаў праз Беларусь

28 марта 2018

44 каналы пастаўкі і транзіту наркотыкаў праз Беларусь выяўлены і ліквідаваны ў 2017 годзе супрацоўнікамі МУС. 8 трафікёраў з буйнымі партыямі зелля былі затрыманы з доказамі злачынства, сярод іх грамадзяне Расіі, Грузіі і Германіі. Як паказвае міліцэйская статыстыка, злачынцы ўсё часцей разглядаюць Беларусь не толькі як транзітную тэрыторыю, але і як рынак збыту. Так, за апошняе дзесяцігоддзе колькасць выяўленых буйных наркаканалаў вырасла ў 3 разы. Па даручэнні Прэзідэнта МУС у першую чаргу ліквідуе менавіта такія сеткі, пры гэтым праваахоўнікі выступаюць катэгарычна супраць змякчэння адказнасці для наркакур’ераў і дылераў. Яны тлумачаць гэта тым, што кожны з іх уцягвае ў злачынную і згубную залежнасці ў сярэднім 8 чалавек. Аб гэтым у праекце "Размова з Прэзідэнтам" расказаў Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Нягледзячы на адносную жорсткасць беларускага закона, ён прызнаны экспертамі адным з самых эфектыўных у барацьбе з наркатрафікам і наркаманіяй. Сёння шэраг краін падрабязна вывучае беларускі вопыт, асабліва ў частцы барацьбы з псіхатропамі.