У 1:30 ночы ля Палаца спорту будзе незабыўны феерверк

31 декабря 2015

Вяртаючыся да святочных падзей у сталіцы, нельга не распавесці пра кульмінацыю навагодняга свята. У 1:30 ночы ля Палаца спорту будзе незабыўны феерверк - сімбіёз відаў і тыпаў піратэхнікі. Пускавыя кропкі, а іх будзе 8, размесцяць на тэрыторыі Вострава слёз. На вышыні ад 15 да 150 метраў па чарзе будуць мігцець рымскія свечкі, батарэі салютаў, змеек, кветак. Перавага нацыянальным колерам - чырвонаму і зялёнаму. Дапоўняць вогненнае шоу музычныя кампазіцыі (класіка, рок і папулярныя хіты).



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя