13-ты раз у Мінску абнавілася Рэспубліканская дошка гонару

13 Ліпеня 2013

Такім чынам падзякай адзначылі не толькі лепшыя арганізацыі і кампаніі па выніках мінулага года, але і цэлыя раёны і вобласці краіны. Дарэчы, пераможцамі ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод абласцей стала і Мінская, а сярод раёнаў - Маладзечанскі. Пра ўладальнікаў узнагарод раскажа Аляксандр Харавец.



Імёны 25 кампаній і арганізацый сталічнага рэгіёну выгравіраваны на Рэспубліканскай дошцы гонару. Што ў паўтара раза больш, чым летась.


Сёлета ганаровую ўзнагароду атрымаў і старадарожскі лясгас. На прадпрыемстве навучыліся перапрацоўваць драўніну, і сёння піламатэрыялы як гарачыя піражкі экспартуюцца ў заходнюю Еўропу. Заказы распісаны на месяцы наперад.


Не дзіўна, што з такімі даходамі ў лясгасе і людзі імкнуцца працаваць. Усяго тут працуе 450 чалавек. Асаблівае стаўленне тут да маладых спецыялістаў. Штогод лясгас будуе 3 новыя дамы. Дзяніс Прыходзька прыйшоў на работу ў цэх дрэваапрацоўкі ўсяго два гады таму звычайным станочнікам. Адразу атрымаў камфартабельны катэдж. А сёння ён ужо старшы майстар і зайздросны жаніх.


Умеюць зарабляць у лясгасе не толькі на драўніне, але і на паляванні, рыбалцы і нават на турызме. Убачыць, як стаць лепшым, вы зможаце сёння у навінах цэнтральнага рэгіёну.