Даведацца ДНК па воласе зараз могуць брэсцкія эксперты

11 июля 2019
У горадзе з'явілася станцыя, якая праводзіць найскладанейшыя аналізы за 17 хвілін. Усяго сёлета толькі ў Брэсце правялі каля васьмісот генетычных экспертыз. У асноўным гэта крыміналістычныя даследаванні. Спецыялісты дапамагаюць раскрываць міліцыі і мытні складаныя і рэзанансныя справы. Прычым некаторыя з іх дзесяцігадовай даўнасці. Так, эксперты знайшлі злачынца па слядах на недакурку. Ён быў на месцы забойства жанчыны ў 1997 годзе. Дзякуючы новым тэхналогіям можна вызначыць ДНК не толькі па пакінутай крыві або сліне, але і па драбнюткіх часціцах верхніх пластоў скуры. Для гэтага чалавеку нават не абавязкова дакранацца да прадметаў. Ён пакідае генетычныя доказы нават падчас звычайнай прысутнасці.

Хутка ў беларускіх спецыялістаў з'явіцца магчымасць па ДНК даведвацца пра нацыянальнасць, пол, колер вачэй і валасоў меркаванага злачынца. Такія даследаванні будуць праводзіць у сталіцы.