Даведаліся, калі ў Мінску ўсталююць галоўную ёлку краіны

22 ноября 2023
У Мінску афармленне асноўных навагодніх лакацый пачнуць з 28 лістапада. А галоўную ёлку краіны на Кастрычніцкай плошчы плануецца ўпрыгожыць да 8 снежня, піша БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела дызайну прадпрыемства "Мінскрэклама" Таццяну Бугаркову.

Усяго ў Мінску святочную атмасферу будуць ствараць 27 ёлак. На сёння навагоднія прыгажуні ўсталяваныя практычна ва ўсіх раёнах горада, і зараз разгортваецца напружаная работа па падрыхтоўцы да мантажу ёлак на галоўных святочных лакацыях сталіцы. Праз некалькі дзён пачнецца мантаж 18-метровага дрэва на плошчы Незалежнасці.

Колерамі ёлачных упрыгажэнняў сёлета выбраны чырвоны, зялёны, сіні, залаты, сярэбраны і снежна-белы, а таксама розныя адценні блакітнага, бірузы і фіялетавага. Ёлкі ўпрыгожаць матавыя і глянцавыя шары розных памераў, разьбяныя фрэзераваныя цацкі ў выглядзе зорак, сняжынак, васількоў, фігурных анёлаў і ледзяшоў.