Даведаліся, як Жодзіна рэалізуе пілотны праект "Зялёны горад"

17 ноября 2023

Для развіцця рэгіянальнай эканомікі і з клопатам аб экалогіі! Жодзіна рэалізуе пілотны праект "Зялёны горад". Мэта - поўнасцю замяніць дызельныя аўтобусы на электробусы. Экалагічна чысты від гарадскога транспарту выпускаюць на філіяле Мінскага аўтазавода, які працуе ў Жодзіне ўжо тры гады. Заказ для горада - 14 электробусаў. У адзінай каляровай гаме і стылі будуць і прыпынкі. А зараджаць электробусы будуць у транспартных дэпо.

Экспарт прадукцыі машынабудавання

Мінскі аўтазавод актыўна развівае камерцыйныя і прамысловыя сувязі і з рэгіёнамі Расіі. Так, сярод актуальных кантрактаў - 25 тралейбусаў для Казані. У планах на наступны год паставіць у сталіцу Татарстана амаль 200 адзінак пасажырскай тэхнікі. Ёсць напрацоўкі і па супрацоўніцтве з Уфой.

Актыўны Мінскі аўтазавод і на ўнутраным рынку. Па праграме абнаўлення школьных аўтобусаў сёлета МАЗ адправяць у рэгіёны Беларусі амаль 200 машын для ўстаноў адукацыі. У планах на наступны - не менш за 150.