Узмацніць жорсткасць адказнасці за незаконнае паляванне і рыбалку - з такім намерам выступае Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
Расказвае Уладзімір Каралёў.
Сышоў ад адказнасці - так гавораць інспектары, калі справа, перададзеная ў суд, завяршылася на карысць браканьера. Даказаць сам факт забойства жывёліны пэўным чалавекам пры сучасным заканадаўстве вельмі складана. Карыстаючыся гэтай правалокай, часцяком забіваюць адны людзі, а забіраюць тушу ўжо іх змоўшчыкі. Бо зачахлёная стрэльба ў лесе, хай нават яна незарэгістраваная, не з'яўляецца парушэннем. А чалавек без зброі, які выносіць тушу забітага кабана або лася з лесу - не браканьер, бо ў яго няма пры сабе зброі.
Бязмежныя лясы і рыбныя азёры прыцягваюць усё больш ахвочых пажывіцца прыроднымі дарункамі. Складанасць інспектараў прыродааховы ў тым, каб даказаць сам факт браканьерства. Бо сучасныя віды нелегальнай лясной здабычы - гэта ціхае паляванне і падводная рыбалка.
Толькі за першае паўгоддзе колькасць выяўленых правапарушэнняў перавысіла 4 тысячы. Кожны другі факт браканьерства здзяйсняецца на вадзе. Рыбалоўства толькі на першы погляд не наносіць шкоду прыродзе.
Возера Лукомскае. Летась прамыславікі вылавілі толькі 1 кг вугра. Інспектары прыродааховы дамагліся таго, што браканьеры тут не водзяцца. У выніку афіцыйны ўлоў сёлета склаў ужо 90 кілаграмаў - рыба зноў з'явілася.
Шчыліны ў законах спрыяюць таму, што часам парушальнікі паводзяць сябе бяскарна, як паўнапраўныя гаспадары лесу. І тады тым, хто ахоўвае навакольнае асяроддзе, прыходзіцца абараняць і ўласнае жыццё. Пераламаныя рэбры, шматлікія ранкі і гематомы - так скончыўся абыход тэрыторыі Міхаіла Смольскага ў Дзяржынскім раёне. Каб абараніць мяса забітага лася на інспектара напала ўсё сямейства. Жонка забірала фотаапарат у той час, калі муж і брат жонкі збівалі мужчыну. Да бойкі далучыўся нават 12-гадовы сын.
Нягледзячы на такі абуральны факт, даказаць браканьерства практычна немагчыма. Пасля збівання інспектара, сям'я ўцякла. А паколькі пратакол складзены не быў, то даказаць забойства жывёліны немагчыма. Павелічэнне штрафаў амаль утрая, ліквідаванне шчылін у законе, узмацненне жорсткасці адказнасці за незаконнае паляванне - вось толькі некаторыя меры, якія прапаноўваюць увесці інспектары. Зараз цэлы пакет прапаноў знаходзіцца на разглядзе ў Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка не раз падкрэсліваў значнасць барацьбы супраць браканьерства.
Зрэшты, працы інспектарам дадаюць і службовыя асобы, якія абавязаныя абараняць прыроду ад браканьераў, але на справе ім дапамагаюць. Такіх за гэты год да адказнасці прыцягнута амаль 700 чалавек. Кіраўнікам 40 суб'ектаў гаспадарання адпраўленыя звыш дзвюх тысяч загадаў па парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. Максімальны штраф гэтага года, а гэта звыш мільярда рублёў, вынесены менавіта лясной гаспадарцы.














