Ужо трэці магутны выбух на Сонцы за апошнія тры дні

8 сентября 2017

Магутныя ўспышкі на Сонцы не спыняюцца. Чарговая адбылася літаральна гадзіну таму. Гэта ўжо трэці магутны выбух за апошнія тры дні, якому прысвоены вышэйшы клас актыўнасці. Навукоўцы паведамляюць, што на Зямлі адбываецца магнітная бура, сіла якой дасягае чатырох балаў па пяцібальнай шкале. Яе сіла ў 10 разоў большая, чым прадказвалася. У Канадзе назіраюцца моцныя палярныя ззянні. Буры маглі прывесці да адмоў касмічнай тэхнікі і сістэм сувязі. Збоі ўжо зафіксавалі ў Еўропе і Амерыцы.