Ужо больш за 10 гадоў яны дапамагаюць тым, хто здабыў Вялікую Перамогу

6 марта 2015

Ужо больш за 10 гадоў яны дапамагаюць тым, хто, можна сказаць, здабыў для нас Вялікую Перамогу. Валанцёрскі рух Чырвонага Крыжа ў Вілейцы Мінскай вобласці сёння налічвае некалькі соцень удзельнікаў. А дапамагчы пенсіянерам і ветэранам Другой сусветнай вайны ўсё часцей збіраюцца самі ж пенсіянеры. Яны і сходзяць у краму, дапамогуць напісаць ліст і проста стануць цярплівым слухачом. Прадоўжыць тэму Аляксей Радзівонаў.

 

Два дзясяткі гадоў у якасці валанцёра. Антаніна Гарчакова кажа, нягледзячы на тое, што сама пенсіянерка, сілы яшчэ хопіць на ўсіх, каму патрэбна дапамога. За гэтыя гады пазнаёмілася, бадай, з усімі жыхарамі Вілейкі. Разам з іншымі валанцёрамі раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа кожны дзень яна наведвае тых, хто за нашу краіну працаваў ўсё сваё жыццё.

Антаніна Гарчакова, валанцёр вілейскага Чырвонага Крыжа: "Мы стварылі тут ініцыятыўную групу. Людзі сабраліся ўсе вельмі актыўныя, вельмі разумныя і яшчэ з шырокай душой і сэрцам, таму што могуць паспачуваць хвораму чалавеку. І з гэтага пачалася наша праца".

Вось і сёння схадзіць у магазін па прадукты і памыць посуд валанцёры Чырвонага Крыжа прыйшлі да героя Другой сусветнай вайны Сцяпана Шмырко. Ён, ледзе стрымліваючы слёзы, называе валанцёраў сваёй другой сям’ёй.

Усяго толькі ў Вілейскім раёне сёння пражывае больш за 20 тысяч пенсіянераў. А акрамя іх саміх запісацца ў валанцёрскую дружыну, кажуць у Чырвоным Крыжы, усё часцей прыходзіць і моладзь.

Усяго беларускі Чырвоны Крыж налічвае звыш 20 тысяч валанцёраў. Больш за ўсё іх у Магілёўскай вобласці -  каля 10 тысяч, а ў  Мінскай   іх каля 2 с з паловай, аднак і гэта, гавораць спецыялісты, толькі пачатак.