Узбекскія медыкі плануюць пераймаць вопыт беларускіх калегаў

26 марта 2019

Аб гэтым у Мінску дамовіліся кіраўнікі двух ведамстваў. У прыватнасці ўзбекаў цікавяць метады барацьбы з анказахворваннямі, вытворчасць фармацэўтыкі. Акрамя гэтага, Ташкент плануе адправіць на навучанне ў Беларусь  яшчэ больш студэнтаў для атрымання медадукацыі.

Валерый Малашка, Міністр аховы здароўя Беларусі: "Сёння мы бачым вялікі інтарэс нашых узбекскіх калегаў да тых працэсаў,  якія адбываюцца ў такіх вялікіх кірунках, высокатэхналагічных як анкалогія, кардыяхірургія. І ў гэтай частцы мы гатовы і аказваць дапамогу,  і рыхтаваць, праводзіць паслядыпломную падрыхтоўку ўрачоў-спецыялістаў з Узбекістана".

Алішэр Шадманаў, Міністр аховы здароўя Узбекістана: "Рэспубліка Беларусь сапраўды з'яўляецца лідарам у рэгіёне і, пэўна, ва ўсім свеце па ахове мацярынства і дзяцінства. Гэта значыць у пытаннях аказання медыцынскай дапамогі ў родадапаможных установах і ў дзіцячых установах. І адны з лепшых паказчыкаў і індыкатараў назіраецца сістэматычна, на працягу шматлікіх гадоў, у гэтай краіне. Для нас, для краіны з высокай нараджальнасцю, гэты вопыт таксама вельмі цікавы".

Сёння дэлегаты наведалі навукова-практычны цэнтр хірургіі ў Мінску, а таксама медыцынскі ўніверсітэт.