Убачыць Вялікую Кітайскую сцяну змогуць 200 дзяцей з Беларусі

8 августа 2014
Убачыць Вялікую Кітайскую сцяну ўжо заўтра змогуць 200 дзяцей з Беларусі. Пару гадзін таму дзеці з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобылі, адправіліся ў Кітай. Там юных беларусаў чакаюць экскурсіі, зносіны з аднагодкамі і - самае важнае - знаёмства з усходняй культурай. Дарэчы, такое падарожжа стала магчымым дзякуючы пашырэнню сфер супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем - эканамічныя сувязі пераходзяць у гуманітарныя і сацыяльна-культурныя. Усе расходы ўзяў на сябе кітайскі бок.
Шанц пабываць у Кітаі далі самым таленавітым. Гэта пераможцы інтэлектуальных і творчых конкурсаў, выдатнікі вучобы. Між тым, у Міністэрстве адукацыі Беларусі выказалі спадзяванне, што такія паездкі стануць штогадовай традыцыяй.