Убачыць навагодняе ўбранне сталіцы ў завершаным выглядзе можна будзе праз дзесяць дзён

5 декабря 2018

Падрыхтоўка Мінска да навагодніх святаў завяршаецца. У горадзе ўжо "выраслі" трыццаць ёлак. Зараз дызайнеры працуюць над іх афармленнем. За найбліжэйшыя дні ва ўсіх раёнах ўсталююць светлавыя канструкцыі, збяруць святочнае пано на фасадзе педагагічнага ўніверсітэта. Убачыць навагодняе ўбранне сталіцы ў завершаным выглядзе можна будзе праз дзесяць дзён.

Таксама ў Мінску рыхтуюць і пляцоўкі для актыўнага адпачынку. Сёлета ў сталіцы зальюць 30 лядовых і 26 хакейных каробак. Таксама падрыхтуюць 12 лыжных трас. У месцах зімовага адпачынку будуць працаваць пункты пракату і харчавання.

Пакуль у сталіцы працуюць 2 мабільныя каткі - ля Палаца спорту і на вуліцы Ташкенцкай. Пакатацца на лыжах можна на трасах ля праспекта Пераможцаў і ў Курасоўшчыне.