Каб перагарнуць яшчэ адну старонку "Календара "Памяць"! На плошчы Перамогі ў сталіцы сёння сустрэліся моладзь і дэпутаты Мінгарсавета, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб'яднанняў і прадпрыемстваў Заводскага раёна. Падчас мітынгу ўсклалі кветкі да манумента, памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання. Акрамя таго, па ініцыятыве юных удзельнікаў акцыі быў выраблены і разгорнуты 20-метровы дзяржаўны флаг нашай краіны.
Убачыць "Каляндар "Памяць" на плошчы Перамогі зараз можа кожны ахвочы. Патрыятычная акцыя працягнецца да 3 ліпеня ўключна.













