Павялічваецца попыт на білеты ІІ Еўрапейскіх гульняў. Ужо рэалізавана каля 60 000 квіткоў

23 мая 2019

Цікавасць да ІІ Еўрапейскіх гульняў узрастае з кожным днём. Павялічваецца і попыт на білеты. Ужо рэалізавана каля 60 000 квіткоў. На мультыспартыўны форум едуць фанаты з  Аўстраліі, ЗША, Тайланда, Кітая, Камбоджы, Лаоса. Найбольшы попыт  у балельшчыкаў выклікаюць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, гімнастыцы, самба, барацьбе, дзюдо і каратэ. Хутка разлятаюцца і білеты на гульнявыя віды спорту.