Павялічваецца колькасць гандляроў, якія прадаюць няякаснае насенне

21 марта 2015

Садоўнікі б'юць трывогу: колькасць гандляроў, якія прадаюць няякаснае або зусім не таго сорту насенне, павялічваецца. І праверыць прыналежнасць да сорту даволі складана. Тут дапаможа толькі спецыяльная экспертыза. У выніку замест цюльпанаў могуць заквітнець гладыёлусы.

А насенне з пакеціка так ніколі не ўзыдзе. Надзея Сербіненка – пра ўраджай з пасылкі. Перасорціца, насенне, якое не ўзыходзіць, сухія цыбуліны і клубні. Вось што часта можна знайсці ў паштовых пасылках. Толькі на сайце "Скаргі.бай" – мноства нараканняў на прадаўцоў насення і саджанцаў.

"Заказала цыбуліны лілей на суму 285 тысяч рублёў у інтэрнэт-магазіне. З іх палова цыбулін - гнілыя, многія развальваюцца. Якасць вельмі дрэнная. Шкада грошай." Такія водзывы ў інтэрнэт-прасторы можна ўбачыць часта. Ад чаго здараецца перасорціца? І як выбраць правільны магазін, каб нарэшце дачакацца ўраджаю?

На ўчастку Таццяны Каваленкі дзве з паловай тысячы цюльпанаў, 50 лілей, 45 руж. Зараз яна, як і ўсе дачнікі, рыхтуецца да летняга сезона і многае купляе праз інтэрнэт-магазіны. Вось толькі доўгачаканыя ружы з пасылкі так і не расцвілі.

Такіх гісторый сотні. Такія ж прэтэнзіі не раз накіроўваліся і на адрас гэтай арганізацыі. Дырэктар тлумачыць: яны пасрэднікі. Цыбуліны гладыёлусаў, цюльпанаў, насенне яны імпартуюць з Нідэрландаў і Польшчы.

Пад Мінскам адбываецца толькі фасоўка і ўпакоўка. Тым не менш, за якасць саджанцаў адказвае беларуская арганізацыя. Адзіны спосаб быць упэўненым у якасці насення - правесці экспертызу. У Мінску гэтым займаецца дзяржінспекцыя па насенняводстве. Праверыць якасць пасадачнага матэрыялу тут можа як буйны пастаўшчык, так і садоўнік-аматар. Але многія ігнаруюць гэтую паслугу.

Гарантыю на свой тавар даюць далёка не ўсе прадаўцы. Офлайн-магазіны у гэтым выпадку больш надзейныя.

Безумоўна, многае залежыць і ад садоўніка. Калі не забраць сваю пасылку з цыбулінамі цюльпанаў своечасова, то на пошце яны сапсуюцца. А калі насенне, нават якаснае, не паліваць - яно не ўзыдзе. Таму адказнасць за ўраджай ляжыць як на пастаўшчыках, так і на дачніках.