Увекавечыць памяць героя

24 октября 2015

У Гомельскім раёне ўрачыста перапахавалі астанкі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Сёлета астанкі Сцяпана Карчавога знайшлі ў Мурманскай вобласці. Родныя атрымалі рэчы салдата: рычаг ад гранаты, бутэльку ад лекаў, спражку ад рэменя і медальён, па якім і ўдалося вызначыць імя загінуўшага. А таксама пасмяротную ўзнагароду - медаль «За баявыя заслугі».

Віктар Юхневіч, дырэктар маладзёжнага цэнтра «Літава», Расія: "Нашы войскі спрабавалі стрымаць наступ немцаў на Мурманск. Стратэгічным пунктам з'яўляўся хрэбет Мастатунтры, які перакрываў востраў Сярэдні і востраў Рыбачы. Калі быць больш зразумелым, гэта некалькі кіламетраў ад таго месца, дзе патануў "Курск". У 1941 годзе за гэты хрэбет ішлі жорсткія баі. Немцы яго занялі, але пасунуцца далей на паўвостраў яны не змаглі дзякуючы сіле, мужнасці, адвазе нашых воінаў, якія стаялі насмерць пры абароне гэтага перашыйку. Пры недапушчэнні нямецкіх войскаў на паўвостраў Сярэдні якраз і загінуў Сцяпан Цітовіч".

Усяго на тэрыторыі Гомельскай вобласці больш за тысячу воінскіх пахаванняў. Пошукавыя работы да гэтага часу праводзяцца ў Нараўлянскім і Рагачоўскім раёнах.