Зацверджаныя 4 сцэнарыі правядзення "Еўрабачання-2021"

18 сентября 2020
Песні быць! Еўрапейскі вяшчальны саюз распрацаваў 4 сцэнарыі правядзення "Еўрабачання-2021". Гэта дазволіць міжнароднаму песеннаму конкурсу адбыцца ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Так, пры спрыяльным эпідэмічным становішчы шоу пройдзе ў звыклым фармаце ў арэне "Ахой" у Ратэрдаме ў маі. Таксама распрацаваны варыянт правядзення шоу у Нідэрландах з выконваннем сацыяльнага дыстанцавання. Удзельнікі і фанаты прыбудуць у сталіцу конкурсу, але пры гэтым будуць вытрымліваць адлегласць у паўтара метра. Гэта датычыцца як рассаджвання гледачоў у зале, так і рэпетыцыйных момантаў.

Паводле трэцяга сцэнарыя, удзельнікам, якія не змогуць прыляцець на конкурс, дазволяць выступаць са сваёй краіны. Калі ж Нідэрланды зноў апынуцца ў сітуацыі каранціну і ізаляцыі, "Еўрабачанне" пройдзе без гледачоў і, верагодна, без суправаджальных мерапрыемстваў! Артысты прадставяць свае кампазіцыі дыстанцыйна. Само жа шоу будзе трансліравацца з Ратэрдама.

Канчатковы выбар сцэнарыя правядзення шоу будзе зроблены ў першыя месяцы будучага года. Нагадаем, "Еўрабачанне-2020" было адменена з-за складанай эпідэмічнай сітуацыі ў свеце.